Самы высокі конкурс у БДУ на спецыяльнасць, дзе я калісці (а менавіта 2005-2006) навучалася - Гуманітарны факультэт (былы ЕГУ ў Беларусі), спецыяльнасць "Камунікатыўны дызайн": інфармацыя ў Нашай Ніве
Такі вялікі конкурс - 17 чалавек на месца - атрымаўся, бо план прыёма наступны: на бясплатныя месцы 5 чалавек (на практыцы - выключна ільготнікі), на платныя 70, а зусім не таму, што туды раптоўна і адначасова захацела паступаць столькі народу. ( чытыць далей )
- Настрой:
tired - Музыка:Amon Amarth
На выходных зрабіла некалькі аматарскіх здымкаў на мыльніцу. Называць іх мастацкімі, напэўна, яшчэ рана; будзем лічыць гэта толькі пачаткам:

( павялічыць )
( павялічыць )
- Настрой:artistic
- Музыка:Жан-Мішэль Жар - Etnicolor
У працэсе стварэння знаходзіцца каляровая абвестка для клуба гістарычнай рэканструкцыі Givojt, якую мне даручыў зрабіць кіраўнік клуба Ўладзь. Дараблю - пакажу, мо зацікавіць)
Зараз акурат туды спяшаюся, таму графаманіць не буду.
Зараз акурат туды спяшаюся, таму графаманіць не буду.
- Музыка:грукат па батарэях паверхам вышэй
Я малюю. Агулам даводзіцца малявць ува ўніверы, а часам (даволі рэдка) па ўласнай ініцыятыве. Бывае, мне падабаецца тое, атрымалася. Паказаныя ніжэй малюнкі адпавядаюць праграме навучання, але не трэба ацэньваць іх з пункту гледжання акадэмізму, бо мне яны даспадобы суб'ектыўна, незалежна ад "правільнасці"
( глядзець ) Неяк, я бачу, халява мне дужа падабаецца: сама не пішу нічога "разумнага-добрага-вечнага", толькі спасылкі на чужыя матэрыялы кідаю. Тут і тут яшчэ дзьве спасылкі на тэксты, якія, мабыць, мала для каго тут стануць адкрыццём Амерыкі, але, тым не менш, прыцягнулі ўвагу. Першая спасылка - эсэ, другая - проста развагі, як я разумею, без намеру напісаць "нешта эдакае" (але гэты намер прасочваецца ў эсэ). Ад сябе скажу, другі тэкст мне падабаецца болей якраз сваёй большай натуральнасцю ды нязмушанасцю. Калі ўсё ж знойдуцца асобы, для якіх напісанае будзе навіною, можна далучыцца да дыялогу па тэме
Как перестать откладывать дела «на потом» и начать наконец?
Каму як, а мне актуальна
Каму як, а мне актуальна
А цяпер трохі ландшафтнага дызайну. Людзі з нетрывалай псіхікай і дзеці адпаўзаюць ад манітора ў невядомым кірунку)
Разумею, што я з ЖЧ хутчэй стану не журналісткай (гл. ранейшы запіс), а вэб-праграмістам :)
Тут я ўпершыню нос к носу сутыкнулася з HTML (карыстацца не навучылася, але сутыкнулася)). Напрыклад, сіджу і вучуся тут рабіць такія банальныя рэчы, як устаўка спасылкі, фармат тэксту, размяшчэнне аб'екта ў той ці іншай частцы старонкі і г. д. Пакуль што вычварэнні не выходзілі за межы "htmlki" (гл. гузік у профілі), але мне ўжо каханы абяцаў прынесці па HTML вялікую ды разумную кнігу, а калі я яе праштудырую ды пачну ўжываць веды на практыцы, чарга будзе за CSS, JavaScript ды PHP. Вось так вось.
Так абібок вечны студэнт пакрыху і вучыцца: трохі таму, трохі сяму. Быў бы плён... А ад журналісцкіх спробаў адмаўляцца не збіраюся, пытанне толькі, што з усяго-ўсяго атрымаецца хутчэй ды лепей.
- Музыка:Blackmore's Night
Мне падабаецца латынь
Не ведаю, што ўрэшце рэшт атрымаецца з майго блоггерства, якое, як і "художник", ад слова "худо", бо я пакуль што ў гэтай справе зялёны пачатковец і таму пра поспехі казаць не бяруся. Паспрабаваць дык нічога не замінае :)
( першая спроба як ёсць )- Настрой:жыць будзе, не памрэ
Актуальнае па тэматыцы і праблематыцы (асабліва па праблематыцы, бо гаворка ідзе аб праблемах) беларускамоў'я:
Шлях ад беларускае мовы
Мая беларуская мова
і не толькі "моў'я", але беларускасці як такой:
Беларусі рана ці позна не стане
Шлях ад беларускае мовы
Мая беларуская мова
і не толькі "моў'я", але беларускасці як такой:
Беларусі рана ці позна не стане






